Паслугі
Тарыфы

Семінар «Паштовы кур’ер - ідэальнае рашэнне аптымізацыі працоўнага часу»

16 лютага 2017 на вытворчасці «Мінская пошта» у офісе для работы з карпаратыўнымі кліентамі па адрасе вул. Маякоўскага, 8 праведзены семінар «Паштовы кур’ер — ідэальнае рашэнне аптымізацыі працоўнага часу».

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Інтэрнэт-крам, банкаў і гандлёвых кампаній.

У рамках прэзентацыі пакета паслуг «Паштовы кур’ер кожны дзень» асаблівай увазе кліентаў была прапанавана паслуга «Паскораная пошта EMS Belpost». Таксама прэзентавалася паслуга «Экспрэс-курьер».

Арганізатары семінара адказалі на пытанні прадстаўнікоў арганізацый, якія тычацца прыёму, апрацоўкі і перасылкі паштовых адпраўленняў, правільнага адрасавання пісьмовай карэспандэнцыі, правялі анкетаванне ўдзельнікаў семінара, а таксама далі карысныя практычныя рэкамендацыі.

У сваю чаргу прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый прапанавалі свае ідэі для паляпшэння супрацоўніцтва, а таксама падзякавалі за ўжо дасягнутыя сумесныя вынікі.