Паслугі
Тарыфы

Семінар з прадстаўнікамі Інтэрнэт-крам г. Мінска

У Рэспубліцы Беларусь у апошні час мэтанакіравана набірае абароты Інтэрнэт-гандаль. З кожным годам у сегменце e-commerce з’яўляюцца ўсё новыя і новыя Інтэрнэт-крамы. РУП «Белпошта» таксама прымае актыўны ўдзел у развіцці дадзенага кірунку дзейнасці.

Спецыялістамі вытворчасці «Мінская пошта» РУП «Белпошта» 21 верасня 2017 года праведзены семінар з прадстаўнікамі Інтэрнэт-крам г. Мінска.

З улікам новых магчымасцяў і інавацыйных рашэнняў РУП «Белпошта» былі абмеркаваныя розныя варыянты ўзаемадзеяння, заключаны дагаворы «e-commerce» на абслугоўванне. Усе ўдзельнікі семінара выказалі падзяку за арганізацыю дадзенага мерапрыемства, цёплую і ўтульную атмасферу зносін.

Дзякуем Вам за ўдзел і чакаем у ліку пастаянных кліентаў!

Уступайце ў групы РУП «Белпошта» і пазнавайце навіны першымі:

Instagram Twitter Facebook Укантакце Аднакласнікі