Напярэдадні Дня жанчын адбыўся ўрачысты прыём ад імя Міністра Сяргея Пятровіча Папкова
3 сакавіка, напярэдадні Дня жанчын, адбыўся ўрачысты прыём ад імя Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Пятровіча Папкова. Мерапрыемства прайшло ў Цэнтры інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (пр. Пераможцаў, 123).
Кіраўнік ведамства павіншаваў прысутных жанчын з надыходзячым святам і адзначыў іх асаблівую ролю ў сучасным грамадстве. Сёння ў арганізацыях сістэмы Мінсувязі працуе больш за 29 тысяч жанчын.
Пасля ўступнага слова і віншаванняў адбылося ганаровае ўзнагароджанне лепшых прадстаўніц галіны, у іх ліку — супрацоўнікі РУП “Белпошта”.
За шматгадовую добрасумленную працу, наватарства, ініцыятыўнасць Ганаровай граматай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Бутрымава Вольга Мікалаеўна паштальён 5 разраду 25-га аддзялення паштовай сувязі аб'яднанага цэха паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта».
Да ўшанавання далучылася старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Ніна Сямёнаўна Гаўрылава. За значны ўклад у прафсаюзны рух, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагароджаны Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Ануфрыюк Таццяна Віктараўна, старшыня першаснай арганізацыі прафсаюза Рагачоўскага раённага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла РУП «Белпошта». Аб'яўлена Падзяка Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Мяккай Ірыне Аляксееўне, бухгалтару Полацкага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта», скарбніку першаснай арганізацыі прафсаюза.
Вядучымі мерапрыемства сталі Тэа і Вольга Рыжыкава, музычнае суправаджэнне на працягу ўрачыстага мерапрыемства забяспечыў струнны квартэт Амадэус, яркім упрыгожваннем урачыстасці стаў заслужаны аматарскі ансамбль "Равеснік".
У канцы афіцыйнай часткі Міністр пажадаў здароўя, любові, дабрабыту і шчасця. Прыём завяршыўся музычнымі віншаваннямі ад Тэа і Вольгі Рыжыкавай.