17-19 лютага 2017 года ў НДАЛ «Зубраня» прайшла 7-я зімовая спартакіяда арганізацый Ленінскага раёна г.Мінска, дзе ўдзел прынялі каля 500 чалавек з 18 прадпрыемстваў і арганізацый Ленінскага раёна г.Мінска.
У праграму ўвайшлі наступныя віды спаборніцтваў і конкурсаў: лыжныя гонкі, камандная эстафета «Вясёлыя старты», плаванне вольным стылем, валейбол, настольны тэніс, дартс, конкурс для кіраўнікоў «Паветраны бой» і шахматы, таксама ўдзельнікам трэба было праявіць патэнцыял у конкурсе «Творчы конкурс» і «абараніць» кампазіцыю музычна-танцавальнай інсцэніроўкай.
ВЫНІКІ спартакіяды:
1 месца ў «Творчым конкурсе»;
1 месца ў асабістым заліку па плаванні — Павел Лагуцік, вядучы інжынер-праграміст аддзела распрацоўкі інфармацыйных тэхналогій цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій РУП «Белпошта»;
2 каманднае месца ў спаборніцтвах па лыжных гонках;
У асабістым першынстве сярод мужчын у спаборніцтвах па лыжных гонках занялі:
1 месца — Харужэнка Юрый, інжынер ўчастка гібрыднай пошты і распаўсюджвання рэкламы вытворчасці «Мінская пошта»;
3 месца — Савельеў Анатоль, вядучы інжынер-электронік аддзела сеткавага ўзаемадзеяння РУП «Белпошта»;
2 каманднае месца ў спаборніцтвах па дартсе і 2 месца ў асабістым першынстве сярод жанчын — Бахур Марына, інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце сектара па сувязях з грамадскасцю і ўнутраных камунікацыях упраўлення маркетынгу РУП «Белпошта».
Штогод Ленінскі раён г. Мінска праводзіць раённую спартакіяду — свята спорту, дружбы і добрага настрою — збіраючы ўсіх аматараў актыўнага адпачынку, спорту і здаровага ладу жыцця, у спаборніцтвах якой каманда РУП «Белпошта» прымае актыўны ўдзел, дэманструючы сваё майстэрства.
Віншуем каманду РУП «Белпошта» з перамогай, жадаем поспехаў і заваёвы новых вяршынь!