24 лютага 2017 года адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў карпаратыўнага фотаконкурсу «На Белпошце я працую — гэтым вельмі я ганаруся!». Конкурс праводзіўся ў рамках Года культуры сярод работнікаў РУП «Белпошта» з мэтай павышэння карпаратыўнай культуры, згуртавання калектыву і выбудоўвання эфектыўных камунікацый паміж супрацоўнікамі прадпрыемства, развіцця іх творчых здольнасцей і павышэння прэстыжу паштовых прафесій.
На конкурс «На Белпошце я працую — гэтым вельмі я ганаруся!» было прадстаўлена каля 100 фотаздымкаў у дзвюх намінацыях «Мы — пошта» і «Майстэрства», з дапамогай якіх удзельнікі паказалі цікавыя моманты няпростай, але ў той жа час важнай штодзённай працы работнікаў пошты, яркія падзеі прафесійнага і грамадскгай жыцця: удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства, спартыўных спаборніцтвах, творчых мерапрыемствах, інтэлектуальных гульнях і інш.
Фотаздымкі ўдзельнікаў конкурсу прыемна здзівілі і парадавалі журы сваёй непасрэднасцю, арыгінальнасцю і крэатыўнасцю, згуртаванасцю і воляй да перамогі. Усе супрацоўнікі прадставілі дастойныя работы! Журы вельмі цяжка было вызначыць пераможцаў, але конкурс дапускае барацьбу, у якой і перамагае мацнейшы.
Ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцаў конкурсу ўзнагародзіла намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белпошта» Таццяна Мікалаеўна Гвоздзева. Уручаючы дыпломы і падарункі з карпаратыўнай сімволікай прадпрыемства, Таццяна Мікалаеўна Гвоздзева адзначыла, што галоўная каштоўнасць РУП «Белпошта» — кваліфікаваны персанал, які адрозніваецца высокай адказнасцю, кампетэнтнасцю, прафесіяналізмам і адданасцю любімай справе. Менавіта такія людзі падымаюць і падтрымліваюць прэстыж прадпрыемства. І з дапамогай конкурсу фотаздымкаў нашым супрацоўнікам гэта ўдалося паказаць!
Пераможцамі фотаконкурсу «На Белпошце я працую — гэтым вельмі я ганаруся!» Сталі:
· Намінацыя «Мы — пошта»:
1 месца — Карпач Юрый Сяргеевіч, начальнік аддзела маркетынгу і прасоўвання паслуг Гродзенскага філіяла;
2 месца — Чэрнік Алена Анатольеўна, аператар сувязі 6 разраду цэха па прадастаўленні паслуг пр-ва «Мінская пошта»;
3 месца — Зыль Аксана Мікалаеўна, аператар сувязі 6 разраду цэха пісьмовай карэспандэнцыі пр-ва «Мінская пошта»;
3 месца — Дамашкевіч Аляксандр Міхайлавіч, стрэлак 4 разраду ВОХР (каманда I групы) РУП «Белпошта».
· Намінацыя «Майстэрства»:
1 месца — Шэбека Вольга Ігараўна, вядучы інжынер аддзела маркетынгу і прасоўвання паслуг Мінскага філіяла РУП «Белпошта»;
2 месца — Несцяровіч Надзея Сяргееўна, старшы інструктар па эксплуатацыйных, вытворча-тэхнічных і арганізацыйных пытаннях аддзела маркетынгавай стратэгіі ўпраўлення маркетынгу РУП «Белпошта»;
3 месца — Амельянюк Кацярына Міхайлаўна, спецыяліст па працы з кліентамі камерцыйнага аддзела Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта».
Журы не магло пакінуць без грамадскай увагі лепшыя работы ўдзельнікаў конкурсу, якія ўразілі цікавымі, яркімі і запамінальнымі сюжэтамі. З 7 па 14 лютага ў групах «РУП «Белпошта» сацыяльных сетак «Вконтакте», «Аднакласнікі» і «Faceebook» прайшло інтэрнэт-галасаванне лепшых фотаздымкаў. Пераможцамі сталі:
· Намінацыя «Мы — пошта»:
1 месца — Фіешка Марына Аляксандраўна, аператар сувязі 5 разраду аддзялення паштовай сувязі Віцебск-33 Віцебскага філіяла РУП «Белпошта»;
· Намінацыя «Майстэрства»:
1 месца — Шэбека Вольга Ігараўна, вядучы інжынер аддзела маркетынгу і прасоўвання паслуг Мінскага філіяла РУП «Белпошта».
Дзякуем усім удзельнікам конкурсу за свята творчасці і натхнення, умацаванне каманднага духу і папулярызацыю прэстыжу паштовых прафесій!