Па ўсёй рэспубліцы ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі г. Мінска, Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях прайшло промамерапрыемства «Дзень посткросера».
8 июня кожны кліент беларускай пошты атрымаў выдатную магчымасць далучыцца да папулярнага ва ўсім свеце online-праекта «посткросінг». Па добрай традыцыі ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі ў рамках промамерапрыемства «Дзень посткросера» кліенты РУП «Белпошта» пры аднаразовай адпраўцы 10 і больш міжнародных простых паштовых картак змаглі аплаціць іх перасылку саскідкай 10%.
Дзякуючы мерапрыемству, якое арганізавала РУП «Белпошта», у посткросераў з’явілася ўнікальная магчымасць сабрацца разам і расказаць пра свае калекцыі. Удзельнікі промамерапрыемства падзякавалі супрацоўнікам кампаніі за магчымасць адправіць паштовыя карткі са скідкай і падзяліцца з іншымі посткросерамі ўражаннямі пра сваё захапленне.
Postcrossing (посткросінг) - папулярны міжнародны праект па абмене паштовымі карткамі і маркамі, хобі, якое аб’ядноўвае людзей з розных куткоў планеты. Тысячы паштовак штодня разлятаюцца ва ўсе куткі планеты! Рэспубліка Беларусь уваходзіць у дзесятку лідэраў па колькасці зарэгістраваных карыстальнікаў (больш за 27 тысяч чалавек) і колькасці адпраўленняў і займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу!
Адна з каштоўнасцяў посткросінга — гэта цёплыя пажаданні, якія прыходзяць за тысячы кіламетраў, даюць унікальную магчымасць сабраць дзіўную калекцыю картак, дзе захаваліся адметнасці з усяго свету, расказаць пра сваю краіну і знайсці новых сяброў па перапісцы.
Калі вы хочаце, каб і да вас прыляцела такая вестачка з іншай краіны, запрашаем зарэгістравацца на сайце http://www.postcrossing.com/ і паштовая картка, якую з цеплынёй і клопатам даставіць РУП «Белпошта» адрасатам, не прымусіць сябе доўга чакаць!
Даведачна: РУП «Белпошта» актыўна падтрымлівае рух «посткросінг». З 2009 года выраблена больш за 700 сюжетаўпаштовых картак розных тэматык: флора і фаўна Беларусі, прыгожыя нацыянальныя касцюмы, народныя промыслы і стравы, святы і абрады, творы мастацтва, помнікі архітэктуры — усё гэта яскрава ілюструе прадукцыя кампаніі.
«Белпошта» радуе посткросераўне толькі паштовымі карткамі, але і маркамі:устудзені 2014 года была выпушчана ў паштовы зварот мастацкая паштовая марка «Удачыў посткросінгу!». У 2017 годзе — марка, распрацаваная дызайнерам выдавецкага цэнтра «Марка» РУП «Белпошта», на самаклейнайпаперыкартка для картмаксімума «Удачыў посткросінгу!»зновым сюжэтам.
Падарожнічайце па свеце дзякуючы посткросінгу разам з РУП «Белпошта»!