Актыўны ўдзел у культурным і грамадскім жыцці краіны прымаюць супрацоўнікі РУП «Белпошта». У чарговы раз супрацоўнікі прадпрыемства папоўнілі скарбонку ўзнагарод і дасягненняў, прыняўшы ўдзел у VI Мінскім гарадскім аглядзе-конкурсе патрыятычнай песні, прысвечаным 950-годдзю горада Мінска. Конкурс прайшоў у канцэртнай зале "Верхні горад".
Гарадскі агляд-конкурс патрыятычнай песні накіраваны на выхаванне пачуцця патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскага абавязку, прапаганду патрыятычнай песні, захаванне і развіццё лепшых узораў патрыятычнай песеннай культуры, а таксама пошук і падтрымку таленавітых выканаўцаў, садзейнічанне ў іх развіцці, павышэнне выканальніцкага майстэрства і знаёмства шырокай публікі з песеннай спадчынай Беларусі.
На канцэрце выступілі самадзейныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы розных сталічных прадпрыемстваў і ўстаноў, прагучалі патрыятычныя песні пра Беларусь, Мінск, гераічныя старонкі гісторыі нашай краіны, падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Дуэт «Арго» — Вольга Бенашвілі, вядучы спецыяліст упраўлення па працы з персаналам і Іван Кавалеўскі, інструктар па арганізацыйна-масавай рабоце сектара па ўнутраных камунікацыях і сувязях з грамадскасцю ўпраўлення маркетынгу ў 1 этапе адборачнага раённага тура сталі пераможцамі і прайшлі ў 2 этап адборачнага тура конкурсу. Супрацоўнікам РУП «Белпошта» былі ўручаны дыпломы I ступені і каштоўныя падарункі.
Па выніках 2 этапа гарадскога агляду-конкурсу, дзе ў фінале сабраліся лепшыя прадстаўнікі прадпрыемстваў горада Мінска, у намінацыі «Салісты» лаўрэатам конкурсу стаў Кавалеўскі Іван Мікалаевіч.
Віншуем нашых калег з перамогай і жадаем ім далейшых творчых поспехаў, натхнення і заваявання творчых вяршыняў!