Паслугі
Тарыфы

Перасылка па Беларусі: зручна, калі ёсць выбар!

Жыццё складаецца з прыемных момантаў, якімі хочацца дзяліцца з роднымі і блізкімі: адпраўляць і атрымліваць падарункі хутка і ў зручны час, аператыўна перадаваць дакументы партнёрам у любую кропку нашай краіны.

Нацыянальны аператар паштовай сувязі «Белпошта» прапануе розныя варыянты дастаўкі, для максімальнага задавальнення патрэбаў сваіх кліентаў.


Паслуга «Па дарозе»

Аператыўная перасылка пасылак паміж вылучанымі аддзяленнямі паштовай сувязі Беларусі. Атрымальнік паведамляецца па тэлефоне пра месца і час атрымання пасылкі

Перавагі:

· дакладны час адпраўкі і прыбыцця;

· спрошчаная ўпакоўка.

Паслуга прадастаўляецца толькі фізічным асобам

Паслугі лінейкі «Камфорт»

Пісьма і пасылкі з дадатковымі сэрвісамі для Вашага камфорту.

Камфорт для адпраўніка

  • адпраўніку накіроўваецца SMS-апавяшчэнне ў дзень прыняцця пісьма адрасатам;

Камфорт для атрымальніка

  • атрымальніку даецца магчымасць выбраць спосаб дастаўкі: паштальёнам або Паштовым кур'ерам, з узгадненнем часу і адраса ўручэння;

Камфорт для ўсіх

  • атрымальніку даецца магчымасць выбраць спосаб дастаўкі: паштальёнам або Паштовым кур'ерам, з узгадненнем часу і адраса ўручэння;
  • адпраўніку накіроўваецца SMS-апавяшчэнне ў дзень прыняцця пісьма адрасатам;

Камфорт з дастаўкай у вячэрні час

  • адпраўленнi ўручаюцца Паштовым кур'ерам з 19: 00 да 21: 00 ў г. Мінску і абласных цэнтрах;
  • адпраўнік атрымлівае SMS-апавяшчэнне аб уручэнні адрасату паштовага адпраўлення.

Паскораная пошта EMS

Перасылка і дастаўка паштовых адпраўленняў па ўсёй Беларусі не пазней за працоўны дзень, якi iдзе за днём прыёму


Вашы выгады ў нашых перавагах:

· бясплатная ўпакоўка;

· абвешчаная каштоўнасць;

· наложаны плацёж;

· апавяшчэнне аб атрыманні;

· дастаўка фiзiчнай асобе па месцы працы.

Экспрэс-кур'ер

· прыбыццё кур'ера на працягу 1 гадзіны пасля прыёму заяўкі

· дастаўка на працягу 3-4 гадзін у межах г. Мінска і абласных цэнтраў

· кошт дастаўкі аднаго адпраўлення 7 рублёў.

Паштовы кур'ер

Атрыманне і адпраўка паштовых адпраўленняў не выходзячы з дому!