Паслугі
Тарыфы

Сэрвіс «Перанакіраванне» - атрымлівайце міжнародныя адпраўленні ў пунктах паштовай сувязі па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў!

Паважаныя кліенты!

Вам прыходзяць адпраўленні з-за мяжы? Хочаце атрымліваць іх зручна?

Карыстайцеся сэрвісам «Перанакіраванне» і атрымлівайце міжнародныя адпраўленні ў пунктах паштовай сувязі па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў, дзе аказваюцца толькі паштовыя паслугі:

— (210102) Пункт — г. Віцебск, вул. Касманаўтаў, д.6

— (210103) Пункт №2 — г. Віцебск, пр-т Маскоўскі, д.10

— (220501) Пункт №1 — г. Мінск, вул. Адзінцова, д.36, к.1

— (220502) Пункт №2 — г. Мінск, вул. Куйбышава, д.75

— (220503) Пункт №3 — г. Мінск, вул. Русіянава, д.36

— (220504) Пункт №4 — г. Мінск, вул. Каралінская, д.10

— (223809) Пункт — агр. Лясны — 1

— (223951) Пункт — г. Салігорск, вул. Казлова, д.31

— (224701) Участак — г. Брэст, Прывакзальная плошча

— (230020) Пункт №1 — г. Гродна, вул. Кабяка, д.2

— (246501) Пункт №1 — г. Гомель, вул. Ільіча, д.87

— (246502) Пункт №2 — г. Гомель, вул. Мазурава, д.59

— (246503) Пункт №3 — г. Гомель, вул. Кастрычніка, д.81

Як перанакіраваць міжнароднае адпраўленне?

  1. на сайце www.belpost.by ў раздзеле «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі» перайдзіце па спасылцы на сэрвіс «Перанакіраванне»;
  2. адзначце 13-значны нумар паштовага адпраўлення (штрыхкод);
  3. выберыце адрас зручнага Вам пункта;
  4. увядзіце даныя атрымальніка, якія ўказаны на адпраўленні.

Далей Ваша адпраўленне будзе апрацоўвацца з улікам перанакіравання — Вам прыйдзе паведамленне з запрашэннем атрымаць паштовае адпраўленне ў названым Вамі пункце.

Увага! Перанакіраваць можна міжнароднае паштовае адпраўленне, якое знаходзіцца ў дарозе (да праходжання мытнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь).

Для даведкі — у пунктах паштовай сувязі па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў аказваюцца толькі паштовыя паслугі:

  • прыём пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, паскоранай пошты EMS і грашовых пераводаў;
  • рэалізацыя маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі;
  • выдача міжнародных паштовых адпраўленняў (пасылак, дробных пакетаў) і інш.