РУП «Белпошта» працягвае радаваць сваіх кліентаў выгаднымі прапановамі — кампанія прадастаўляе скідкі на паслугу «Паскораная пошта EMS Belpost».
У перыяд з 01.06.2017 па 31.08.2017 скідкі прадастаўляюцца да 20% пры перасылцы міжнародных адпраўленняў паскоранай пошты EMS у Маскву, Маскоўскую вобласць і Санкт-Пецярбург.
Атрымаць скідку можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі рэспублікі!
Адпраўленні EMS маюць прыярытэт на ўсіх этапах праходжання і перасылаюцца па прызначэнні найбольш хуткім спосабам па прынцыпе «ад дзвярэй да дзвярэй». Разгалінаваная сетка аддзяленняў паштовай сувязі па ўсёй краіне, вялікі аўтапарк, супрацоўніцтва з Кааператывам EMS дазваляюць зрабіць гэта хутка, якасна і ў тэрмін!
Дастаўка адпраўленняў EMS у г. Масква (у тым ліку Маскоўская вобл.) і г. Санкт-Пецярбург ажыццяўляецца ў самыя кароткія тэрміны — 1-4 дня!
Прапануем дадатковыя сэрвісы: прыём адпраўленняў EMS з абвешчанай каштоўнасцю і прыём адпраўленняў EMS накладзеным плацяжом на адрас Расійскай Федэрацыі.
Адпраўленні EMS — лагістыка, правераная часам!