Вы памятаеце, калі апошні раз атрымлівалі або адпраўлялі віншавальнае пісьмо або маляўнічую паштовую картку? А так прыемна, адкрываючы паштовую скрыню, убачыць яркі канверт з арыгінальнай паштоўкай, падпісанай з любоўю і ад усяго сэрца дарагім табе чалавекам.
Дарыце радасныя хвіліны шчасця сваім блізкім, пішыце цёплыя радкі на прыгожых і стыльных паштоўках, якія з клопатам пра вас напярэдадні святаў 23 лютага і 8 сакавіка падрыхтавалі супрацоўнікі РУП «Белпошта».
З любоўю і цеплынёй мы дапаможам павіншаваць вашых родных і блізкіх, сяброў і калег з надыходзячымі святамі.
Запрашаем усіх мінчан і гасцей сталіцы наведаць кірмашы-продажы паштовачнай, сувенірнай і філатэлістычнай прадукцыі ў:
Тут прадстаўлены вялікі выбар паштовак агульнавіншавальнай тэматыкі, картак для посткросінга, паштовых набораў і сувенірнай паштовай прадукцыі. Таксама прыемным дадаткам да цёплых і душэўных віншаванняў, напісаных ад рукі з любоўю і пяшчотай, стане арыгінальны падарунак, які на любы густ і ўзрост можна падабраць у паштовай інтэрнэт-краме тавараў беларускіх вытворцаў Shop.belpost.by.
Памятайце, што нават маленькі знак увагі блізкага чалавека, ці будзе гэта віншавальная паштоўка або святочны сувенір, падорыць вялікае і шчырае шчасце вашым родным і блізкім!
Дорыце любоў і ўвага блізкім разам з РУП «Белпошта»!