Паслугі
Тарыфы

Увага! Адкрыта падпіска на 1 паўгоддзе 2017 года!

РУП «Белпошта» — самы буйны і надзейны распаўсюджвальнік перыядычных выданняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прапануем падпісацца на Вашы любімыя газеты і часопісы на 1 паўгоддзе 2017 года.

Падпіску на перыядычныя друкаваныя выданні вы можаце аформіць:

  • у аддзяленнях паштовай сувязі;
  • праз сістэму “Інтэрнэт-падпіска” на сайце www.belpost.by;
  • з дапамогай плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • зрабіць заяўку ў любым аддзяленні паштовай сувязі на афармленне падпіскі паштальёнам на даму на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • аформіць дастаўку газет і часопісаў да кватэры падпісчыка, скарыстаўшыся паслугай «ўручэнне з рук у рукі».

Увазе падпісчыкаў:

Пры афармленні падпіскі на абанементную паштовую скрыню, усталяваную ў аддзяленні паштовай сувязі, або «да запатрабавання» даецца зніжка ад тарыфу на дастаўку.

Пры афармленні падпіскі на абласныя і раённыя выданні за межамі тэрыторыі распаўсюджвання (вобласць ці раён), іх перасылка падпісчыкам ажыццяўляецца ў тэрмiны, вызначаныя Правiламi аказання паслуг паштовай сувязі.