Паслугі
Тарыфы

Падпіска-2017: застаемся разам! Выпісвайце газеты са скідкай!

Вялікая колькасць жыхароў нашай рэспублікі чытаюць і чакаюць з нецярпеннем свежыя нумары любімых перыядычных выданняў. Газета працягвае заставацца жаданым госцем у доме.

З 4 па 18 верасня 2017 года Установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Рэдакцыя газеты «Савецкая Беларусь», ТАА «Аргументы і факты ў Беларусi», ЗАТ «БелКП-ПРЕСС», ЗАТ «Рэдакцыя газеты «Талака», ЗАТ «Рэдакцыя газеты «Вячэрні Гродна»», ТАА «Камерцыйны курер», ГУ «Рэдакцыя газеты» Нарачанская зара» сумесна з РУП «Белпошта» праводзяць акцыю па прыёме падпіскі па зніжаных цэнах.

У гэты перыяд кліенты РУП «Белпошта» могуць аформіць падпіску на IV квартал 2017 года са скідкай:

  • у любым аддзяленні паштовай сувязі рэспублікі;
  • у рэжыме онлайн праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце РУП «Белпошта»;
  • у паштальёна;
  • на плацежна-даведачным тэрмінале (ПДТ);
  • па факсу або паштовым кур’ерам у офісе (для юрыдычных асоб).

У гэты ж перыяд скідкі будуць дзейнічаць і для прадпрыемстваў і арганізацый, якія аформяць падпіску на газеты «СБ. Беларусь сегодня», «Рэспубліка», «Народная газета», «Сельская газета» і «Знамя юнацтва». Памер скідкі будзе залежыць ад колькасці аформленых экзэмпляраў на квартал.

Падпіску можна аформіць са скідкай не толькі для сябе, але і падарыць яе родным, блізкім і сябрам! Падпіска у падарунак стане арыгінальным і незабыўным сюрпрызам!

Уступайце ў групы РУП «Белпошта» і пазнавайце навіны першымі:

Instagram Twitter Facebook Укантакце Аднакласнікі