Паслугі
Тарыфы

Падпіска-2017: застаемся разам! Афармляйце падпіску для сябе і ў падарунак блізкім і сябрам!

Вялікая колькасць жыхароў нашай рэспублікі чытаюць і чакаюць з нецярпеннем свежыя нумары любімых перыядычных выданняў. Газета працягвае заставацца жаданым госцем у доме.

Выпісвайце любімыя газеты не толькі для сябе, але і дарыце падпіску родным, блізкім і сябрам у іншых рэгіёнах Беларусі!

Сёння прадпрыемства прапануе вялікі выбар выданняў для дзяцей і дарослых.

Чытачы па ўсёй краіне могуць падпісацца па каталогах «Друкаваныя СМІ ў Рэспубліцы Беларусь на 2 паўгоддзе 2017 года», а таксама «Друкаваныя СМІ Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана на 2 паўгоддзе 2017 года», у якіх прадстаўлена больш за 3500 газет і часопісаў.

Кліенты РУП «Белпошта» могуць выпісаць любімыя газеты і часопісы:

  • у любым аддзяленні паштовай сувязі рэспублікі;
  • у рэжыме онлайн праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце РУП «Белпошта»;
  • у паштальёна;
  • на плацежна-даведачным тэрмінале (ПДТ);
  • па факсу або паштовым кур’ерам у офісе (для юрыдычных асоб).

Нагадваем, працягваецца дабрачынная падпіска «Падары часопіс дзіцяці», у рамках якой кожны жадаючы можа аформіць падпіску на любое выданне на адрас дзіцячых дамоў. Акцыя праводзіцца з 2014 года і атрымала за гэты час шырокую падтрымку. Тысячы кліентаў РУП «Белпошта» па ўсёй краіне далучыліся да марафону дабра! Вы можаце стаць наступным!