Паслугі
Тарыфы

Падпіску на газеты і часопісы - у падарунак!

Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Беларусі, а таксама на сайцеhttp://www.belpost.by/кліенты РУП «Белпошта» могуць выпісаць любімыя газеты і часопісы.

Сёння прадпрыемства прапануе вялікі выбар выданняў для дзяцей і дарослых.

Чытачы па ўсёй краіне могуць падпісацца па каталогах «Друкаваныя СМІ ў Рэспубліцы Беларусь на 1 паўгоддзе 2017 года», а таксама «Друкаваныя СМІ Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана на 1 паўгоддзе 2017 года», у якіх прадстаўлена больш за 3500 газет і часопісаў.

Падпіску можна аформіць не толькі для сябе, але і падарыць яе родным, блізкім і сябрам! Падпіска ў падарунак стане арыгінальным і незабыўным сюрпрызам!

Нагадваем, працягваеццадабрачынная падпіска «Падары часопіс дзіцяці», у рамках якой кожны жадаючы можа аформіць падпіску на любое выданне на адрас дзіцячых дамоў. Акцыя праводзіцца з 2014 года і атрымала за гэты час шырокую падтрымку. Тысячы кліентаў РУП «Белпошта» па ўсёй краіне далучыліся да акцыі! Вы можаце стаць наступным!