Паслугі
Тарыфы

Паштовае адпраўленне «Па дарозе» - прасцей, хутчэй, па даступным цэнам!

Паважаныя кліенты, вам трэба тэрмінова перадаць дакументы? Вы забыліся нешта важнае дома або ў сяброў? Хочаце перадаць падарунак родным і блізкім? З дапамогай паслугі «Па дарозе» РУП «Белпошта» даставіць вашу пасылку ў самыя кароткія тэрміны!

Паслуга «Па дарозе» — гэта гарантыя дастаўкі і ўручэння адпраўлення менавіта адрасату. Паслуга прадастаўляецца па схеме «дакладны час адпраўкі і дакладны час прыбыцця» па даступных тарыфах.

З дапамогай паштовага адпраўлення можна перадаць родным ці знаёмым прадукты харчавання, дакументы і іншыя прадметы, не забароненыя да перасылкi ва ўнутраных паштовых адпраўленнях. Гэта выдатная магчымасць сваякам і знаёмым, падзеленым кіламетрамі шляху, тэрмінова перадаць нешта патрэбнае і важнае на значную адлегласць.

Паслуга «Па дарозе» даецца фізічным асобам. Выдача пасылак ажыццяўляецца ў вылучаных аб’ектах паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь. У г. Мінску прыём пасылак ажыццяўляецца ў аддзяленні паштовай сувязі № 60 (вул. Вакзальная, 22). Пасылка, максімальная вага якой не павінна перавышаць 20 кг, апломбіруецца ў прысутнасці адпраўніка і выкрываецца ў прысутнасці адрасата. Для зручнасці кліентаў аплаціць паштовае адпраўленне «Па дарозе» можна як наяўнымі грашыма, так і банкаўскай пластыкавай карткай.

З раскладам адпраўлення і прыбыцця паштовага транспарту можна азнаёміцца на сайце прадпрыемства ў раздзеле «Паслугі» — «Па дарозе».

Таксама кліенты маюць магчымасць перадаць і атрымаць адпраўлення не выходзячы з хаты або офіса з дапамогай паслугі «Паштовы кур'ер». У г. Мінску аформіць заяўку можна па тэлефоне: 222 72 18, 222 71 52.

Кантакты ў абласных цэнтрах:

· Брэст: +375 162 200913, 220512

· Віцебск: +375 212 616625

· Гомель: +375 232 334433

· Гродна: +375 152 720082

· Магілёў: +375 222 722455, 310861

Тэлефон для даведак — Call-цэнтр 154.

Паштовае адпраўленне «Па дарозе» — прасцей, хутчэй, па даступным цэнам!