Паслугі
Тарыфы

Паспейце прыняць удзел у конкурсе лічбавай фатаграфіі «Даставім пачуцці поштай»

Сёння апошні дзень для рэгістрацыі ўдзельнікаў конкурсу лічбавай фатаграфіі «Даставім пачуцці поштай», які праводзіць РУП «Белпошта» сумесна з ТАА «Я МЕДЫЯ». Не ўпусціце магчымасць паказаць свае таленты і заявіць пра сябе.

Па добрай традыцыі конкурс для дзяцей і моладзі праводзіцца ў трэці раз і за гэты час атрымаў станоўчыя водгукі, з кожным годам набіраючы ўсё большую папулярнасць. У гэтым годзе ўвазе ўдзельнікаў прадстаўлены новы цікавы фармат конкурсу — лічбавае фота, з дапамогай якога неабходна адлюстраваць любыя варыянты віншаванняў поштай або праілюстраваць з любога прачытанага твора, надрукаванага ў дзіцячым друкаваным выданні, радкі або цытату, якія спадабаліся.

Конкурс праводзіцца з 12 ліпеня па 30 лістапада 2017 года сярод жыхароў Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 7 гадоў да 18 гадоў (уключна). Узрост удзельнікаў вызначаецца на дзень пачатку конкурсу.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зарэгістравацца на сайце belpostkonkurs.by, запоўніць заяўку ў электронным выглядзе і загрузіць фатаграфію.

З падрабязнай інфармацыяй пра ўмовы ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца на сайце belpostkonkurs.by, па тэлефоне Call-цэнтра 154 і ў Палажэнні аб конкурсе лічбавай фатаграфіі «Даставім пачуцці поштай».

Удзельнічайце і выйгравайце разам з РУП «Белпошта»!