Паважаныя кліенты, прапануем вам унікальны канал прасоўвання паслуг і тавараў — рэкламныя маніторы плацёжна-даведачных тэрміналаў РУП «Белпошта».
Галоўнай перавагай канала з’яўляецца ўздзеянне дынамічнага рэкламнага роліка на спажыўцоў як падчас атрымання паслуг, так і ў момант іх знаходжання ў кліенцкіх залах.
РУП «Белпошта» мае шырокую сетку плацёжна-даведачных тэрміналаў (больш за 900), якія ўсталяваны ў аб’ектах паштовай сувязі, сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам», адміністрацыйных будынках і інш.
У сувязі з актыўным развіццём безнаяўных разлікаў назіраецца станоўчая дынаміка плацяжоў на тэрміналах самаабслугоўвання РУП «Белпошта» — штомесяц кліенты самастойна афармляюць каля 580 тысяч паслуг.
Скарыстаўшыся дадзеным рэкламным каналам, вы зможаце сфарміраваць патрэбу мэтавай аўдыторыі ў сваім прадукце, выгадна вылучыўшы яго з мноства аналагічных тавараў або паслуг.
Падрабязнасці аб умовах і тарыфах па тэлефоне +375 17 327 30 55 ці e-mail: reklama@belpost.by.