Паслугі
Тарыфы

«З Днём Незалежнасці, Беларусь!». Супрацоўнікі РУП «Белпошта» прынялі актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Па ўсёй рэспубліцы ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі, парках і на тэрыторыях мемарыяльных комплексаў прайшлі промамерапрыемства «З Днём Незалежнасці, Беларусь!».

У жыхароў незалежнай Беларусі з’явілася ўнікальная магчымасць у чарговы раз выказаць словы падзякі за мір і спакой на роднай зямлі, напісаўшы цёплыя і добрыя радкі ветэранам і пажадаць росквіту нашай Беларусі на паштовых картачках, якія з цеплынёй і клопатам РУП «Белпошта» бясплатна даставіць адрасатам у любы куток нашай радзімы!

Усяго ў перыяд святкавання Дня Незалежнасці было адпраўлена каля 1 тысячы паштовых картачак па ўсёй рэспубліцы.

Таксама супрацоўнікі РУП «Белпошта» прынялі ўдзел у святочных шэсцях працоўных калектываў, а для кліентаў быў арганізаваны выязны святочны гандаль сувенірнай, паштовай і іншай прадукцыі.

Мерапрыемства знайшлі гарачы водгук не толькі ў беларусаў, але і ў шматлікіх гасцей нашай рэспублікі. Асаблівую цікавасць праявілі прадстаўнікі маладога пакалення: рабяты з трапятаннем пісалі віншаванні з Днём Незалежнасці і дзякавалі за магчымасць асабіста напісаць цёплыя словы ветэранам і сваім блізкім.



















Уступайце ў групы РУП «Белпошта» і пазнавайце навіны першымі:

Twitter Facebook Укантакце Аднакласнікі