Паслугі
Тарыфы

«Вясновы настрой» і мора святочных паштовак напярэдадні Дня жанчын

«Вясновы настрой» і мора святочных паштовак напярэдадні Дня жанчын!

6 сакавіка 2017 года напярэдадні цудоўнага свята вясны, усмешак, прыгажосці і гармоніі — Дня жанчын — супрацоўнікі РУП «Белпошта» правялі па ўсёй рэспубліцы ў выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі г. Мінска, Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях промамерапрыемства «Вясновы настрой».

Кожны кліент, які набыў прадукцыю больш чым на 8 рублёў, атрымаў у падарунак паштовыя карткі, якія можна як падарыць сваім каханым і родным, так і адправіць добрыя пажаданні па ўсім свеце. Заўсёды прыемна атрымліваць віншавальныя пісьма або маляўнічыя паштовыя карткі, адкрыць паштовую скрыню і ўбачыць яркі канверт з арыгінальнай паштоўкай, падпісанай з любоўю і ад усяго сэрца дарагім табе чалавекам.

Дарыце радасныя хвіліны шчасця сваім блізкім, пішыце цёплыя радкі ў прыгожых і стыльных паштоўках, якія з клопатам пра вас напярэдадні свята8 Сакавікападрыхтавалі супрацоўнікі РУП «Белпошта».

У рамках промамерапрыемства спецыялісты нагадалі кліентам пра акцыі і навінкі паштовай інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў shop.belpost.by, дзе кожны кліент зможа знайсці прыемны падарунак да жаночага свята.

Сёння на shop.belpost.by прадстаўлены вялікі выбар паштовых тавараў, прадукцыі для дома і сем'і, дачы і адпачынку, бытавой тэхнікі, касметыкі і парфумерыі, адзення і абутку і шмат іншых цікавых тавараў беларускіх вытворцаў, якія могуць стаць прыемным падарункам родным і знаёмым да любімых святаў. Як вядома, беларуская прадукцыя цэніцца высокай якасцю і даступным узроўнем цэн.

Акрамя таго, спецыялісты РУП «Белпошта» расказалі кліентам пра магчымасці адпраўлення віншаванняў паскоранай поштай EMS Belpost і грашовых пераводах з дастаўкай на дом — выдатнай альтэрнатыве падарунка.

РУП «Белпошта» віншуе мілых і чароўных жанчын са святам вясны — 8 сакавіка. Ад усёй душы жадае моцнага здароўя, маладосці і прыгажосці! Хай выдатныя пачуцці саграваюць вашы сэрцы, а родныя і блізкія дораць радасць, клопат і цёплыя душэўныя віншаванні, напісаныя ад рукі, якія з клопатам пра вас даставіць РУП «Белпошта»!