Паслугі
Тарыфы

Важная інфармацыя для атрымальнікаў міжнародных паштовых адпраўленняў

Паважаныя кліенты!

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што згодна з Законам аб паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь адрасныя даныя карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязі павінны ўтрымліваць інфармацыю аб фізічнай асобе:

прозвішча, імя і імя па бацьку (пры наяўнасці),

поўны паштовы адрас:

найменне вуліцы, нумара дома і кватэры, найменне населенага пункта, індэкс паштовага аддзялення, найменне раёна і вобласці, а для міжнародных паштовых адпраўленняў — найменне краіны падачы або прызначэння.

Адначасова з гэтым згодна з патрабаваннямі Актаў Сусветнага паштовага саюза (артыкул РК Рэгламенту пісьмовай карэспандэнцыі, артыкулы РП 146 Рэгламенту паштовых пасылак), на ўсе міжнародныя паштовыя адпраўленні, якія змяшчаюць таварнае ўкладанне, адпраўніком запаўняецца належным чынам мытная дэкларацыя CN22 ці CN23 (паводле інструкцыі на адваротным баку бланкаў ), пры гэтым павінна быць абавязкова пазначана:

— падрабязнае апісанне ўкладання на англійскай альбо французскай мовах, дапускаецца падрадковы пераклад на мову краіны прызначэння.

— кошт кожнага прадмета з указаннем наймення валюты (долар або еўра);

— вага тавараў або агульная вага адпраўлення.

Запаўненне CN22 ці CN23 інфармацыяй агульнага характару (падарунак, адзенне, рэчы) НЕДАПУШЧАЛЬНА.

Указанне няпоўных адрасных дадзеных адрасата і не запоўненая належным чынам мытная дэкларацыя ствараюць цяжкасці пры перадачы міжнародных паштовых адпраўленняў з таварным укладаннем на мытны кантроль, пры дастаўцы і ўручэнні паштовых адпраўленняў атрымальнікам, а, такім чынам, адсутнасць патрабаванай інфармацыі будзе прыводзіць да вяртання адпраўленняў па зваротным адрасе.

Выкананне патрабаванняў па афармленні міжнародных паштовых адпраўленняў дазволіць скараціць тэрміны апрацоўкі і прад’яўлення адпраўленняў на мытны кантроль у краіне прызначэння, паскорыць дастаўку адпраўленняў адрасатам.

Будзьце ўважлівыя пры запаўненні суправаджальных дакументаў і рэкамендуйце сваім адпраўнікам выконваць усе патрабаванні!

Пры ўмове выканання вашымі аўтарамі паведамленняў дадзеных патрабаванняў, ваша міжнароднае паштовае адпраўленне будзе апрацавана на тэрыторыі нашай краіны і дастаўлена ў мінімальныя тэрміны.