Паслугі
Тарыфы

Мода на беларускае: РУП «Белпошта» прадставіла новы дызайн упакоўкі пасылак

Мода на беларускае: РУП «Белпошта» прадставіла новы дызайн упакоўкі пасылак

РУП «Белпошта» прапануе кліентам упакоўку для паштовых адпраўленняў з эка-матэрыялу і з нацыянальным арнаментам.

На навінках паштовай тары нанесены адны з самых распаўсюджаных элементаў беларускага арнаменту — «зорка» або «сонца» і «вясновая зямля», якія сімвалізуюць світанак і маладосць. Таксама ў элементах дэкору пасылачных упаковак прысутнічае сегмент арнаменту нацыянальнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У яго аснове ляжыць узор «узыходзячае сонца», які сімвалізуе дабрабыт і багацце, а цэнтральны ромб, намаляваны на арнаменце, азначае пажаданне спрыяльнага развіцця падзей, яго называюць «ключом да шчасця».Таксама на ўпакоўцы нанесены лагатып РУП «Белпошта», яе дызайн створаны спецыялістамі прадпрыемства.

Навінкі паштовай тары прадстаўлены ў 5-ці самых запатрабаваных кліентамі РУП «Белпошта» памерах: ад маленькага (165х115х50) да вялікага (600х320х230). Каробкі выкананы з трывалага кардона, які дазволіць максімальна выключыць іх пашкоджанне пры транспартоўцы. Кожны кліент зможа падабраць неабходны памер упакоўкі, які парадуе нацыянальным каларытам не толькі жыхароў нашай краіны, але і сяброў і знаёмых далёка за яе межамі.

Упакоўкі для паштовых адпраўленняў з нацыянальнымі матывамі ад РУП «Белпошта» зробяць Вашы падарункі стыльнымі і арыгінальнымі і будуць дастаўлены адрасатам з клопатам і ў самыя кароткія тэрміны!