РУП «Белпошта» аб’яўляе конкурс-апытанне на найлепшую паштовую марку 2018 года
З 28 студзеня па 28 лютага 2019 года ўсіх ахвотных запрашаем паўдзельнічаць у конкурсе-апытанні «Найлепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2018 года».
Для гэтага неабходна:
1. Зайсці на сайт РУП «Белпошта» ў раздзел «Філатэлія»http://www.belpost.by/stamps/best-stamp-2019/, спампаваць бланк анкеты, запоўніць яго, указаўшы нумар паштовай маркі, якая Вам найбольш спадабалася, альбо паштовага блока, і выслаць на электронны адрас vinch@belpost.by;
2. Наведаць любое аддзяленне паштовай сувязі краіны, дзе можна азнаёміцца з умовамі конкурса, і запоўніць прапанаваную анкету. Разборліва запоўненую анкету з пазнакай «Конкурс» накіраваць па адрасе: Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта», пр. Незалежнасці, 10, 220050, г. Мінск.
Сярод усіх удзельнікаў апытання, якія дашлюць пісьмы ва ўказаны тэрмін з правільна запоўненай анкетай і назавуць марку-пераможцу, будуць разыграны прызы: наборы філатэлістычнай прадукцыі.
Найлепшай будзе прызнана тая паштовая марка альбо блок, за якую прагаласуе большасць удзельнікаў.