Паслугі
Тарыфы

У Мінску адкрыўся новы пункт паштовай сувязі па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў па вуліцы Матусевіча, 66

Быць бліжэй да кліента — адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці РУП «Белпошта».

З мэтай павышэння даступнасці паслуг, а таксама развіцця сеткі аб’ектаў паштовай сувязі ў г. Мінску адкрыўся новы пункт паштовай сувязі па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў № 5.

Новы пункт паштовай сувязі, які адчыніў свае дзверы па адрасе вул. Матусевіча, 66, абсталяваны сучаснымі тэхнічнымі і праграмнымі сродкамі для аператыўнага абслугоўвання кліентаў.

У пункце паштовай сувязі арганізаваны чатыры працоўныя месцы па прыёме паштовых адпраўленняў i па выдачы міжнародных пасылак, міжнародных рэгістраваных дробных пакетаў, якія паступаюць па адрасах, якія знаходзяцца ў раёне абслугоўвання 55-га аддзялення паштовай сувязі.

Для зручнасці і камфорту наведвальнікаў працуе «электронная чарга».

Тут усталяваны плацёжна-даведачны тэрмінал, з дапамогай якога кліенты змогуць самастойна ўнесці розныя плацяжы без камісіі, прадстаўлены шырокі асартымент марак, паштовак, канвертаў, картак для посткросінгу і іншай прадукцыі.

Пункт паштовай сувязі па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў працуе штодня: у буднія дні з 8.00 да 21.00, а па выхадных з 9.00 да 20.00.