Паслугі
Тарыфы

Спецыяльнае гашэнне паштовай маркі «Удачы ў посткросінгу!»

3 студзеня 2017 года ў дзень выпуску ў абарачэнне паштовай маркі «Удачы ў посткросінгу!» у магазіне «Філатэлія» па вул. Маскоўскай, 16 пры аддзяленні паштовай сувязі №1 праводзілася спецыяльнае гашэнне «Першы дзень».



 

Паштовая марка з літарных наміналам «M» адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай паштовай карткі прыярытэтнай. Да дадзенага выпуску падрыхтавана картка картмаксимума.

Таксама ў абарачэнне выпушчаны канверт Першага дня — спецыяльны мастацкі немаркіраваны канверт з малюнкам. Пры гэтым толькі сёння ў посткросераў і калекцыянераў ёсць унікальная магчымасць: яны могуць пагасіць канверт альбо паштовую картку штэмпелем Першага дня.

 
 


У дзень спецыяльнага гашэння паштовай маркі «Удачы ў посткросінгу!» у магазіне «Філатэлія» сабралося шмат філатэлістаў і посткросераў, якія не ўпусцілі магчымасць папоўніць свае калекцыі ўнікальнай маркай і новай маляўнічай карткай.

«Удачы ў посткросінгу!» — гэта маленькае прывітанне з Беларусі, якое перадаецца ў розныя куткі нашай планеты.

Да ведама, гэта ўжо другая паштовая марка, прысвечаная посткроссінгу: першая паштовая марка «Удачы ў посткросінгу!» з літарным наміналам «N», які адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай паштовай карткі непрыярытэтнай, была выпушчана ў абарачэнне 2 студзеня 2014 года.

РУП «Белпошта» актыўна падтрымлівае рух посткросінг: з 2009 года выраблена больш за 500 сюжэтаў паштовых картак розных тэматык: «Беларусь», «Фауна і флора Беларусі», «Беларуская народная вопратка», «Беларускія рамёствы», «Святы і абрады беларусаў», «Мастацтва», «Дзіцячыя малюнкі» і г. д. Тэматыка вырабляемай прадукцыі дазваляе раскрыць нацыянальны каларыт і культурную спадчыну беларусаў, прыгажосць і разнастайнасць святаў і абрадаў Беларусі («Слуцкія паясы», «Унікальная беларуская літара ў», «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь », «Ілюстрацыі В. П.  Шаранговіча да паэмы Я.Коласа «Новая зямля», «Курск. Мінск»; «Курск, Брэст», «Беларусь: Гомель, Магілёў, Брэст», «Купалле» і т. д. ).

Postcrossing (посткросінг) — гэта міжнародны online-праект, мэтай якога з’яўляецца абмен паштовымі карткамі і маркамі паміж людзьмі з розных куткоў планеты.

Беларусь уступіла ў сусветны праект Посткросінга ў 2008 годзе. Наша краіна ўваходзіць у дзесятку лідэраў па колькасці зарэгістраваных карыстальнікаў і колькасці адпраўленняў і займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу!