Паслугі
Тарыфы

Асцярожна: махляры!

Паважаныя кліенты! Звяртаем Вашу ўвагу на частыя ў апошні час выпадкі махлярства ў інтэрнэце. Карыстальнікам прыходзяць паведамленні на электронную пошту ад імя нацыянальнага аператара паштовай сувязі РУП «Белпошта» пра выйгрыш новага смартфона Samsung Galaxy S10. Для атрымання «выйгрышу» махляры прапануюць выбраць падарункавую скрынку, затым перайсці па названай у паведамленні спасылцы, пацвердзіць свае даныя, заплаціць 5 рублёў за дастаўку каштоўнага падарунка.

У сувязі з гэтым РУП «Белпошта» паведамляе, што ніякіх розыгрышаў каштоўных прызоў не праводзіць. Просім сваіх кліентаў быць пільнымі і ігнараваць падобнага роду паведамленні. Гэтыя паведамленні — махлярства з боку невядомых асоб. Інфармацыя аб усіх акцыях РУП «Белпошта» публікуецца толькі на афіцыйным сайце прадпрыемства http://www.belpost.by/. Таксама не перадавайце невядомым звесткі аб сваіх банкаўскіх картках.

Будзьце ўважлівыя і асцярожныя!