Паслугі
Тарыфы

«Мінская лыжня - 2017»: спартыўнае свята атрымалася на славу!

25 лютага 2017 года ў сталіцы на лыжаролернай трасе ў мікрараёне «Вяснянка» прайшло фізкультурна-спартыўнае свята «Мінская лыжня-2017».

У зімовым свяце прынялі ўдзел каля 2-х тысяч аматараў спорту і актыўнага адпачынку. Удзельнікам лыжных эстафетных гонак трэба было пераадолець дыстанцыю ў 2,5 км. Свята праводзілася з мэтай папулярызацыі і прапаганды здаровага ладу жыцця, прыцягнення насельніцтва для аздараўлення і заняткаў лыжным спортам.

Спаборніцтвы прадугледжвалі розыгрыш і ўручэнне камандных узнагарод у двух лыжных эстафетных гонках. За прызавыя месцы спачатку змагаліся калектывы аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а следам — сілавых міністэрстваў і ведамстваў. У масавых стартах спаборнічалі ў хуткасці і цягавітасці спартсмены-аматары.

Спартыўнае свята было незвычайна насычаным і дынамічным, відовішчным, напоўненым рызыкай і імкненнем атрымаць перамогу.

У мас-старце прынялі ўдзел работнікі РУП «Белпошта», якія атрымалі памятныя медалі:

· Савельеў Анатоль Сяргеевіч, вядучы інжынер-электронік аддзела сеткавага ўзаемадзеяння РУП «Белпошта»;

· Дзмітрыева Кацярына Міхайлаўна, аператар сувязі 7 разраду 36 аддзялення паштовай сувязі вытворчасці «Мінская пошта»;

· Харужэнка Юрый Васільевіч, інжынер ўчастка гібрыднай пошты і распаўсюджвання рэкламы вытворчасці «Мінская пошта»;

· Віктаровіч Вольга Дзмітрыеўна, аператар сувязі 6 разраду 62 аддзялення паштовай сувязі вытворчасці «Мінская пошта».

Свята атрымаўся на славу, спартсмены РУП «Белпошта» з годнасцю пераадолелі ўсе выпрабаванні!