17 студзеня 2017 года адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу «Лепшы матэрыял пра пошту» сярод журналістаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі. Конкурс праводзіўся ў рамках Года культуры з 1 ліпеня па 1 лістапада 2016 года з мэтай падтрымкі журналістаў, якія пішуць на паштовую тэму, інфармавання аб дасягненнях, паслугах прадпрыемства, новых формах абслугоўвання насельніцтва, павышэння цікавасці грамадскасці да паштовых прафесій.
У творчым конкурсе прынялі ўдзел больш за 70 журналістаў з усёй рэспублікі, якія цікава, пазнавальна і шчыра расказвалі сваім чытачам, гледачам і слухачам аб важнейшых падзеях, навінках і дасягненнях РУП «Белпошта», аб прафесіяналах паштовай справы. Галоўнымі героямі конкурсных публікацый і рэпартажаў сталі паштавікі — адказныя, працавітыя і душэўныя людзі, закаханыя ў сваю прафесію: паштальёны, вадзіцелі, аператары, сартавальнікі, тэхнікі Усе тыя, для каго пошта стала важнай часткай жыцця.
З прывітальным словам перад журналістамі выступіў генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Матусевіч Уладзімір Уладзіміравіч, які адзначыў «важную ролю супрацоўніцтва журналістаў сродкаў масавай інфармацыі і прадпрыемства, так як гэта сапраўды дапамагае ў прасоўванні паштовых паслуг і пошта становіцца яшчэ бліжэй да насельніцтва. Тое, што пра пошту пішуць цікава і неабыякава — вельмі важна для павышэння эфектыўнасці і якасці працы прадпрыемства».
У межах сустрэчы Матусевіч Уладзімір Уладзіміравіч адказаў на пытанні, якія цікавяць прэсу, падзяліўся з журналістамі планамі РУП «Белпошта» на бліжэйшую будучыню, расказаў пра новыя праекты і паслугі, сярод якіх — ўласнае мабільнае паштовае прыкладанне, дзе карыстальнікам будзе даступны шэраг паслуг — ад адсочвання паштовых адпраўленняў, здзяйснення плацяжоў да выкліку паштовага курьера.
Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белпошта» Гвоздзева Таццяна Мікалаеўна падзякавала журналістаў за плённае супрацоўніцтва і расказала аб запланаваных мерапрыемствах, у тым ліку аб развіцці паштовай інтэрнэт-крамы shop.belpost.by, новых паслугах і формах абслугоўвання насельніцтва ў горадзе і сельскай мясцовасці. «Упэўнена, у вас будзе яшчэ шмат выпадкаў для яркіх матэрыялаў аб пошце. Так цікава і зразумела данесці да людзей інфармацыю пра нашы навінкі, так шчыра расказваць пра пошту і яе супрацоўніках можаце толькі вы».
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара па тэхналогіях Пілецкая Наталля Фёдараўна, начальнік упраўлення тэхналагічнага забеспячэння, эксплуатацыі і паштовай бяспекі Драздовіч Алена Васільеўна, начальнік упраўлення маркетынгу Федарэц Наталля Міхайлаўна, начальнік сектара па сувязях з грамадскасцю і ўнутраных камунікацыях упраўлення маркетынгу Арлова Алена Уладзіміраўна і прадстаўнікі СМІ г. Мінска: агенцтва «Белта» (Наталля Злотнік), «Мінск-Навіны» (Крысціна Крываручка, Вікторыя Держановіч), газеты «Сельская газета» (Алена Яско, Таццяна Бізюк), «Рэспублiка» (Паліна Сахарук), ТБ «Беларусь-1 »(Вольга Мядзведзь, Наталля Тарасюк) і «СТБ »(Веста Ёрш).
Сустрэча супрацоўнікаў РУП «Белпошта» з журналістамі друкаваных і электронных СМІ атрымалася душэўнай, цікавай і пазнавальнай для ўсіх. Пераможцам і прызёрам конкурсу былі ўручаны дыпломы і памятныя прызы.
Урачыстае ўзнагароджанне журналістаў рэгіянальных СМІ адбудзецца ў абласных філіялах РУП «Белпошта».
Віншуем усіх удзельнікаў конкурсу, выказваем падзяку за супрацоўніцтва, жадаем творчых поспехаў і дабрабыту!