РУП «Белпошта» запрашае прафесійных фатографаў і проста аматараў да ўдзелу ў адкрытым конкурсе фатаграфіі «Дастаўляем пачуцці поштай».
Удзельнікам конкурсу з дапамогай фатаграфіі неабходна перадаць станоўчыя эмоцыі:
· пры адкрыцці ў коле сям'і (бацькі, дзеці і іх хатнія жывёлы) пасылак, атрыманых падарункаў альбо заказаў з інтэрнэт-крам;
· пры напісанні або чытанні лістоў або віншавальных паштовак;
· пры ўкладанні ў паштовую скрынку падарункаў для перасылкі блізкім, знаёмым ці сябрам;
· іншыя яркія і цёплыя эмоцыі, якія з'яўляюцца пры «дастаўцы пачуццяў поштай».
Фотаконкурс праводзіцца з 15 жніўня па 15 верасня 2018 года. Удзельнічаць у конкурсе могуць грамадзяне Рэспублікі Беларусь без абмежавання ўзросту.
Удзельнікам фотаконкурсу неабходна:
· зрабіць фота;
· зарэгістравацца і загрузіць фотаработу на сайце РУП «Белпошта» (кожны ўдзельнік можа падаць на фотаконкурс не больш за 3 аўтарскіх работ).
Пераможцы фотаконкурсу ўзнагароджваюцца ад РУП «Белпошта» дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Запоўніць заяўку і азнаёміцца з умовамі конкурсу можна на сайце кампаніі http://www.belpost.by/company/foto/
Сябры, чакаем ад вас крэатыўных, жыццярадасных і святочных фатаграфій!