РУП «Белпошта» запрашае журналістаў друкаваных і электронных СМІ прыняць удзел у конкурсе «Лепшы матэрыял пра пошту». Штогод у творчым конкурсе бяруць удзел журналісты з усёй рэспублікі, якія цікава, пазнавальна і шчыра распавядаюць сваім чытачам, гледачам і слухачам пра найважнейшыя падзеі, навінкі і дасягненні кампаніі, пра прафесіяналаў паштовай справы. Галоўнымі героямі конкурсных публікацый і рэпартажаў заўсёды застаюцца паштавікі — адказныя, працавітыя і душэўныя людзі, якія любяць сваю прафесію: паштальёны, вадзіцелі, аператары, сартавальнік, тэхнікі Усе тыя, для каго пошта стала важнай часткай жыцця.
У 2019 годзе конкурс «Лепшы матэрыял пра пошту» сярод журналістаў друкаваных і электронных СМІ прымеркаваны да Года малой радзімы і праводзіцца з мэтай падтрымкі журналістаў, якія пішуць на паштовую тэму.
Тэрміны правядзення конкурсу: з 1 чэрвеня па 1 снежня 2019 года. На конкурс падаюцца работы, якія былі апублікаваны ці якія выйшлі ў эфір у друкаваных і электронных СМІ ў перыяд правядзення конкурсу.
Тэма конкурсных работ: «РУП «Белпошта» - сучасны погляд на традыцыі».
Журы вызначае пераможцаў у наступных групах:
I — Рэспубліканскія друкаваныя СМІ і інтэрнэт-сайты (сайты агенцтваў, парталаў);
II — Абласныя і гарадскія друкаваныя СМІ;
III — Раённыя друкаваныя СМІ;
IV — Тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ.
У конкурсных работах адлюстроўваюцца:
Заяўкі на ўдзел у конкурсе, а таксама конкурсныя работы накіроўваюцца поштай да 7 снежня 2019 года ўключна па адрасе: Каму: РУП «Белпошта» з пазнакай «Конкурс «Лепшы матэрыял пра пошту». Куды: а/с «Белпошта», 220050 г. Мінск. Відэа- і радыёматэрыялы прымаюцца ў лічбавым фармаце на DVD і CD дысках поштай або на электронны адраc zhuravskaya@belpost.by.
У выпадку размяшчэння конкурсных работ у электронных версіях СМІ, неабходна дадаткова накіраваць спасылку на работу.
Вынікі конкурсу будуць падводзіцца ў студзені 2020 года на падставе прадстаўленых работ і заявак на ўдзел у конкурсе. Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі.
Дадатковую інфармацыю пра конкурс можна атрымаць:
Джухунян Вікторыя Арсенаўна, прэс-сакратар РУП «Белпошта», тэл: +375 17 226 07 79, маб: +375 29 709 12 48, e-mail: viktoria@belpost.by.
Жураўская Кацярына Ігараўна, спецыяліст прэс-цэнтра, тэл: +375 29 813 49 21, e-mail: zhuravskaya@belpost.by.