Паслугі
Тарыфы

Паштовы інтэрнэт-магазін shop.belpost.by пашырыў свае межы

Паштовы інтэрнэт-магазін shop.belpost.by пашырыў свае межы: паштовы сэрвіс анлайн-заказу і дастаўкі тавараў стаў даступны для жыхароў большасці краін Еўропы і Блізкага Усходу.

Ужо сёння жыхары Расійскай Федэрацыі, Украіны, Прыбалтыкі, Чэхіі, Польшчы, Італіі, Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі і Нідэрландаў, Казахстана, Азербайджана, Арменіі, Грузіі і Кыргызстана, Турцыі, Ізраіля і ААЭ могуць набыць тавары беларускіх вытворцаў, якія, як вядома, цэняцца сваёй высокай якасцю і даступным узроўнем цэн.

Паштовы інтэрнэт-магазін shop.belpost.by — гэта гандлёвая анлайн-пляцоўка, дзе сёння прадаецца больш за 14 тыс. тавараў найбуйнейшых айчынных вытворцаў і пастаўшчыкоў. Кожны дзень Паштовы інтэрнэт-магазін набірае абароты. Штодзённа пашыраецца асартымент тавараў, праводзяцца акцыі і распродажы.

У Паштовым інтэрнэт-магазіне shop.belpost.by прадстаўлены адзенне і абутак для ўсёй сям’і, тэкстыль, цацкі, галантарэя, касметыка, тавары для дома і адпачынку.

У Паштовым інтэрнэт-магазіне shop.belpost.by для заказу таксама даступна філатэлістычная прадукцыя. Кошт перасылкі заказу з паштовай прадукцыяй (паштоўкі, маркі, канверты і інш.) заказным непрыярытэтным дробным пакетам да аддзялення паштовай сувязі (па месцы жыхарства) па тэрыторыі Еўропы складае (19 бел. руб. 50 кап. (7,98 еўра (EUR) або згодна з курсам каціроўкі грашовай адзінкі краіны Заказчыка)*

* - арыенціровачны кошт перасылкі заказу, які змяняецца на 1-е чысло кожнага месяца ў адпаведнасці з курсам беларускага рубля ў адносінах да валюты краіны прызначэння, які ўстанаўліваецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Аплата тавараў ад фізічных асоб, якія пражываюць на тэрыторыі замежных краін, ажыццяўляецца банкаўскімі плацёжнымі карткамі міжнародных плацёжных сістэм MasterCard International, Visa International праз сістэму WEBPAYтм.

Пакупкі з shop.belpost.by: заказаць — лёгка, атрымаць — проста!