Набліжаецца самае доўгачаканае, чароўнае і ўсімі любімае свята — Новы год. Гэта цудоўны час, калі спраўджваюцца мары, і ў кожны дом прыходзіць сапраўдная навагодняя казка. З радасцю і асаблівым хваляваннем галоўнае зімовае свята чакаюць дзеці, бо Новы год для іх — гэта сустрэча з чарадзействам, час падарункаў, дзіўных сюрпрызаў і непаўторных адкрыццяў!
Атрымаць ліст або падарунак ад казачнага персанажа Дзеда Мароза марыць кожнае дзіця. РУП «Белпошта» спяшаецца ажыццявіць дзіцячыя мары — з 22 снежня 2016 года прымаюцца заказы на навагоднюю паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза». Гэта чароўны Ліст ад Дзеда Мароза з цёплымі і добрымі пажаданнямі або Падарунак ад Дзеда Мароза з лістом і адной з цудоўных вясёлых мяккіх цацак (вялікая мяккая цацка — сімвал будучага 2017 года або Петушок з сакрэтнай кішэняй). Навагодняе віншаванне ў канверце падорыць сапраўдную зімовую казку, незабыўны святочны настрой, а чароўны Певень прынясе ўдачу ў дамы Вашых блізкіх!
Закажыце «Віншаванне Дзеда Мароза» і напярэдадні Новага года паштальён даставіць яго на дом!
Аформіць і аплаціць заказ на «Віншаванне Дзеда Мароза» можна:
Бланк заказу на «Віншаванне Дзеда Мароза».
Увага! Прымаюцца заказы ад юрыдычных асоб па безнаяўным разліку! Спяшаецеся! Прапанова абмежавана!
Даведачная інфармацыя — Call-цэнт 154.
Новы год — гэта свята дзяцінства, дабра і цудаў! Дакраніцеся да чараўніцтва разам з РУП «Белпошта»!