Паслугі
Тарыфы

Рэгіянальная канферэнцыя па падрыхтоўцы да пашырэння і выкарыстання платформы ўзаемасувязі і таварнага знака СПС

З 25 да 26 студзеня 2017 года ў г. Тбілісі (Грузія) праходзіць Рэгіянальная канферэнцыя па падрыхтоўцы да пашырэння і выкарыстання платформы ўзаемасувязі і таварнага знака СПС. Канферэнцыя праводзіцца для кіраўнікоў дэпартаментаў паштова-фінансавых паслуг і намеснікаў генеральнага дырэктара, якія курыруюць паштова-фінансавыя паслугі. РУП «Белпошта» на пасяджэнні прадстаўляюць намеснік генеральнага дырэктара па тэхналогіях Пілецкая Наталля Фёдараўна і начальнік упраўлення тэхналагічнага забеспячэння, эксплуатацыі і паштовай бяспекі Драздовіч Алена Васільеўна.

Канферэнцыя арганізуецца Міжнародным бюро СПС і ААТ «Пошта Грузіі» у адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі на Стамбульскім кангрэсе, і з мэтай садзейнічання прызначаным аператарам ў Еўропе і СНД развіваць і ўдасканальваць электронныя аплатныя паслугі за кошт пашырэння сеткі, павышэння якасці абслугоўвання і ўкаранення калектыўнага таварнага знака POSTRANSFER.