Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» інфармуе аб змене тарыфаў на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў

З 15.09.2018 нязначна зменяцца тарыфы на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў. Тарыфы на перасылку простай паштовай карткі, простага ліста масай да 20 г павялічацца на 6 капеек. У сярэднім падвышэнне па дадзенай групе паслуг складзе 5 працэнтаў.

Пры гэтым тарыфы на перасылку міжнародных адпраўленняў паскоранай пошты (ЕМS) у такія краіны як Аўстралія, Германія, Казахстан, Кітай, Літва, Польшча, ЗША, Украіна, а таксама па некаторых напрамках (у тым ліку Масква, Санкт-Пецярбург) захаваюцца на дзеючым узроўні.

Павышэнне тарыфаў не закране паслуг па перасылцы паштовых адпраўленняў ўнутры краіны.

Ўсе змены будуць актуалізаваны 14.09.2018 ў раздзеле «Тарыфы» http://www.belpost.by/blr/tariff/bel/