Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» віншуе з Днём жанчын і дорыць «Вясновы настрой»!

РУП «Белпошта» віншуе з Днём жанчын і дорыць «Вясновы настрой»!

РУП «Белпошта» віншуе з надыходзячым Днём жанчын — святам вясны, усмешак, прыгажосці і гармоніі! Прапануем усім кліентам падарыць сваім каханым і родным часцінку душэўнай цеплыні і вясновага настрою — адправіць святочныя віншаванні з добрымі пажаданнямі. Паштоўка або пісьмо са словамі любові і ўдзячнасці стане прыемным падарункам для вашых цудоўных жанчын.

6 сакавіка 2017 года РУП «Белпошта» правядзе ў выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Вясновы настрой!». Пры набыцці паштовай прадукцыі больш чым на 8 рублёў, кліент атрымае ў падарунак паштовыя карткі.

У рамках промамерапрыемства спецыялісты раскажуць кліентам пра акцыі і навінкі паштовай інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў shop.belpost.by, дзе кожны кліент зможа знайсці прыемны падарунак да надыходзячага свята, а таксама аб магчымасцях адпраўлення віншаванняў паскоранай поштай EMS Belpost і грашовых пераводах з дастаўкай на дом.

У горадзе Мінску запрашаем вас у аддзяленні паштовай сувязі з 16.00 да 17.00:

· Паштамт, пр-т Незалежнасці, д. 10;

· АПС-79, вул. Кальварыйская, в. 44.

Дарыце клопат, любоў і ўвагу блізкім разам з РУП «Белпошта»!