Паважаныя кліенты!
РУП «Белпошта» інфармуе вас аб запуску новага сумеснага праекта па дастаўцы тавараў, што рэалізуюцца фізічнымі асобамі праз папулярныя гандлёвыя пляцоўкі Kufar.by і Onliner.by.
Каб скарыстацца сэрвісам, неабходна праставіць адзнаку аб згодзе па дастаўцы тавару паштовым адпраўленнем праз сетку РУП «Белпошта».
Пры праглядзе тавару, які прадавец гатовы прадаць з дастаўкай, пакупніку будзе даступная опцыя «Заказаць дастаўку» або «Дастаўка па Беларусі». Пасля выбару тавару пакупніком і завяршэння афармлення заяўкі на дастаўку, з прадаўцом звяжацца прадстаўнік РУП «Белпошта» для пацверджання заяўкі на выезд Паштовага курьера і ўзгаднення арыентыровачнага часу прыезду.
Паштовы курьер прыме ў прадаўца тавар і аформіць яго паштовым адпраўленнем, пры неабходнасці — з накладзеным плацяжом.
Перад дастаўкай з пакупніком таксама звяжацца прадстаўнік РУП «Белпошта».
Дастаўка ажыццяўляецца ў тэрмін не пазней за працоўны дзень, якi iдзе за днём прыёму адпраўлення Паштовым кур’ерам *.
* тэрмін дастаўкі можа быць павялічаны і залежыць ад часу сутак, калі была зробленая адпраўка.