Паслугі
Тарыфы

«Даставім пачуцці поштай»! Галасуйце за лепшую фатаграфію!

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» сумесна з Таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Я МЕДЫЯ» праведзены конкурс лічбавай фатаграфіі «Даставім пачуцці поштай».

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было зарэгістравацца на сайце belpostkonkurs.by і загрузіць лічбавае фота, з дапамогай якога неабходна было адлюстраваць любыя варыянты віншаванняў поштай або праілюстраваць з любога прачытанага твора, надрукаванага ў дзіцячым друкаваным выданні, радкі або цытату, якія спадабаліся.

Конкурс праводзіўся з 12 ліпеня па 30 лістапада 2017 года сярод жыхароў Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 7 гадоў да 18 гадоў (уключна). Усяго па двух намінацыях было прынята 213 работ, з іх дапушчана 206 работ: у намінацыі «Павіншуй поштай» дапушчана 99 работ, а ў намінацыі «Любімы часопіс» дапушчана 107 работ.

Кожны жадаючы можа прыняць удзел у адкрытым Інтэрнэт-галасаванні з 1 па 15 снежня 2017 года на сайце belpostkonkurs.by.

Першыя 15 работ, якія перамаглі ў Інтэрнэт-галасаванні ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі, ацэньваюць члены журы індывідуальна па 10-ці бальнай шкале па наступных крытэрыях:

· арыгінальнасць ідэі і змест работы;

· агульнае ўспрыманне;

· адпаведнасць тэме конкурсу;

· мастацкі ўзровень фотаработы.

Выніковая адзнака кожнай працы фармуецца шляхам падсумоўвання ацэнак усіх членаў журы.

Журы пакідае за сабой права адабраць на сваё меркаванне па 10 работ у кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі, і дапусціць іх да выніковага галасавання для вызначэння пераможцаў конкурсу (без уліку галасавання на сайце belpostkonkurs.by).

Па выніках конкурсу пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі. Абвяшчэнне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў будзе праводзіцца ў студзені 2018 года.

Прыміце ўдзел у галасаванні! Выберыце лепшыя здымкі, дасланыя на конкурс «Даставім пачуцці поштай»!