Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» запрашае кліентаў на навагоднія фотозоны!

РУП «Белпошта» запрашае жыхароў і гасцей сталіцы на навагоднюю фотозону.

Напярэдадні Новага года ў круглай зале сталічнага паштамта пануе па-сапраўднаму казачная атмасфера — для сваіх кліентаў РУП «Белпошта» арганізавала навагоднюю фотозону. Кожны жадаючы можа зрабіць святочныя фатаграфіі з Дзедам Марозам і Снягуркай!

У атмасферы свята і чараўніцтва дзеці могуць пагутарыць з казачнымі персанажамі, падзяліцца сваімі запаветнымі жаданнямі, расказаць верш і сфатаграфавацца. Дзед Мароз па просьбе бацькоў зможа ўручыць дзіцяці падрыхтаваны падарунак і павіншаваць з надыходзячым Новым годам.

Фатаграфіі з фотозон змяшчайце ў Instagram, Вконтакте, Facebook, Однаклассники пад хэштэгам #Белпошта і #belpost. Cамые яркія і крэатыўныя будуць апублікаваныя ў сацыяльных сетках у групах РУП «Белпошта»!

У круглай зале паштамта Дзед Мароз і Снягурка будуць Вас чакаць:

панядзелак

серада

пятніца

з 10.00 да 12.00

аўторак

чацвер

з 17.00 да 19.00

15 снежня


з 11.00 да 14.00

29 снежня

з 10.00 да 14.00

Тыя, хто яшчэ не адправіў пісьмо Дзеду Марозу і Снягурцы, зможа скарыстацца навагодняй поштай на месцы — падпісаць і апусціць пасланні з запаветнымі пажаданнямі ў казачны паштовую скрыню.

Акрамя таго, вы самі можаце стаць сапраўдным Дзедам Марозам і Снягуркай, прыняўшы ўдзел у дабрачынным мерапрыемстве — аформіць заказ на навагоднюю паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза» у адрас рабят, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах.