Паслугі
Тарыфы

Феерверк падарункаў!

РУП «Белпошта» віншуе ўсіх кліентаў з надыходзячым святам Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і прапануе падарыць любімым і родным часцінку вашага цяпла — адправіць святочныя віншаванні з добрымі пажаданнямі. Паштоўка або пісьмо са словамі любові і ўдзячнасці стане прыемным падарункам для вашых блізкіх.

15 лютага 2017 года РУП «Белпошта» правядзе ў выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі прома-мерапрыемства «Феерверк падарункаў!». Пры набыцці паштовай прадукцыі больш чым на 7 рублёў, кліент атрымае ў падарунак паштовыя карткі.

У рамках прома-мерапрыемства спецыялісты нагадаюць кліентам аб правільным адрасаванні паштовых адпраўленняў, раскажуць пра акцыі і навінкі паштовай інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў shop.belpost.by, а таксама онлайн віншаваннях і грашовых пераводах з дастаўкай на дом.

У горадзе Мінску запрашаем вас у аддзяленні паштовай сувязі з 16.00 да 17.00.

  • Паштамт, пр-т Незалежнасці, 10;
  • АПС-63, вул. Нёманская, д. 35.

Дарыце клопат, любоў і ўвагу блізкім разам з РУП «Белпошта»!