Паслугі
Тарыфы

«Феерверк падарункаў» з любоўю ад РУП «Белпошта»!

15 лютага 2017 года напярэдадні свята мужнасці, доўгу і патрыятызму — Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — супрацоўнікі РУП «Белпошта» правялі ў выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Феерверк падарункаў».

 
 

Кожны кліент, які набыў прадукцыю больш чым на 7 рублёў, атрымаў у падарунак паштовыя карткі, якія можна як падарыць сваім каханым і родным, так і адправіць добрыя пажаданні па ўсім свеце ў рамках папулярнага online-праекта посткросінга. Святочныя віншаванні або душэўныя словы, напісаныя ад рукі, падораць адрасату часцінку вашага цяпла і ўдзячнасці і стануць прыемным і памятным сувенірам.

У рамках промамерапрыемства спецыялісты нагадалі кліентам аб правільным адрасаванні паштовых адпраўленняў, расказалі пра акцыі і навінкі паштовай інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў shop.belpost.by.

Сёння на shop.belpost.by прадстаўлены вялікі выбар паштовых тавараў, прадукцыі для хаты і сем’і, дачы і адпачынку, бытавой тэхнікі, касметыкі і парфумерыі, адзення і абутку і шмат іншых цікавых тавараў беларускіх вытворцаў, якія могуць стаць прыемным падарункам родным і знаёмым да любімых святаў. Як вядома, беларуская прадукцыя цэніцца высокай якасцю і даступным узроўнем цэн.

У рамках промамерапрыемства кожны кліент змог азнаёміцца з акцыйным каталогам паштовай інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў «Сезон падарункаў» да будучых святаў 23 лютага і 8 сакавіка.

Таксама спецыялісты РУП «Белпошта» расказалі кліентам пра магчымасці онлайн-сэрвісу «Віншаванне са святамі» і грашовым пераводзе з дастаўкай на дом — выдатнай альтэрнатыве падарунка.

 
 
 

Удзячныя кліенты ў чарговы раз пераканаліся, што паштовая прадукцыя — гэта выдатны дадатак да віншавання родных і блізкіх, сяброў і знаёмых з надыходзячымі святамі!