Паслугі
Тарыфы

Выгадныя лагістычныя рашэнні для Інтэрнэт-крам са скідкай 10%

Сёння РУП «Белпошта» прапануе ўладальнікам Інтэрнэт-крам комплекснае лагістычнае рашэнне — пакеты паслуг «E-commerce», якія ўключаюць у сябе паслугі камплектацыі, розныя віды дастаўкі і іншыя сэрвісы ў залежнасці ад магчымасцей инфернет-крам і запатрабаванняў пакупнікоў (ад «Эканома» да «Эліта»).

 

 

Перасылка тавараў можа ажыццяўляцца з наложаным плацяжом, што гарантуе залічэнне на разліковы рахунак Інтэрнэт-крамы грашовых сродкаў, якія пакупнік аплачвае пры атрыманні тавару.

Спецыяльная прапанова!!!!

Пакет паслуг «Стандарт» са скідкай 10% у першыя тры месяцы абслугоўвання (з моманту заключэння дагавора).

Рост Е-commerce непарыўна звязаны з афлайн-лагістыкай — адной з ключавых складальнікаў поспеху электроннага гандлю.

РУП «Белпошта», з’яўляючыся прызначаным Нацыянальным аператарам паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь, мае шматгадовы вопыт працы на рынку лагістыкі. Перавозка паштовых адпраўленняў па тэрыторыі ўсёй рэспублікі забяспечваецца больш за 1 500 аўтамабілямі, штодзённы прабег якіх каля 150 тыс. км. Дастаўка паштовых адпраўленняў, у тым ліку з таварным укладаннем, у любы населены пункт рэспублікі, нават самы аддалены, забяспечваецца самай шырокай у краіне сеткай фронт-офісаў (больш за 3 000 аб’ектаў паштовай сувязі).



Пакеты паслуг «E-commerce»


Акрамя таго, РУП «Белпошта» прапануе Інтэрнэт-крамам прасоўванне тавараў праз друкаваны каталог «Тавары поштай», які размяшчаецца ва ўсіх фронт-офісах краіны (15 000 экз., тэрмін дзеяння каталога — 3 месяцы, кошт — 250,0 руб.).

Праект «Тавары поштай» — гэта эфектыўная рэклама Вашага праекта ў сегменце, які не мае доступу ў сеткі Інтэрнэт, і пашырэнне геаграфіі продажаў.

Схема працы:

1. Кліент выбірае тавар у каталогу і звязваецца па ўказаных у каталогу тэлефонах з мэнэджарам Інтэрнэт-крамы;

2. Мэнэджар Інтэрнэт-крамы ўдакладняе ў кліента канал продажаў — «Тавары поштай» (для маніторынгу), кансультуе кліента і прымае заказ. Супрацоўнікі Інтэрнэт-крамы фармуюць заказ і перадаюць (па дамове платнага аказання паслуг) РУП «Белпошта» для далейшай перасылкі кліенту паштовым адпраўленнем з наложаным плацяжом;

3. Супрацоўнікі пошты ўручаюць тавар кліенту, пры неабходнасці прымаюць у кліента суму наложанага плацяжу для пералічэння Інтэрнэт-краме.

РУП «Белпошта» — надзейны партнёр у развіцці Вашага бізнэсу!

Уступайцеў групы РУП «Белпошта»і пазнавайце навіны першымі:

Twitter Facebook Укантакце Аднакласнікі