Паслугі
Тарыфы

Словы ад душы на паштовых картках: Белпошта правяла Дзень ручнога пісьма ў аддзяленнях паштовай сувязі

23 студзеня ў свеце адзначаецца Дзень ручнога пісьма. Свята было заснавана, каб нагадаць нам пра ўнікальнасць ручнога пісьма, аб непаўторнасці почырку кожнага чалавека, падкрэсліць, што пры сучасных тэхналогіях рукапіснае пісьмо не губляе сваёй значнасці.

20 студзеня Белпошта правяла ў выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Дзень ручнога пісьма». У г. Мінску мерапрыемства прайшло ў круглай зале сталічнага паштамта (пр-т Незалежнасці, 10) з 14.00 да 15.00 і аддзяленні паштовай сувязі № 15 (вул. Я.Маўра, 33а) з 14.00 да 16.00.

Кліентам РУП «Белпошта» дарылі ў падарунак маляўнічыя паштовыя карткі, якія можна было падпісаць і бясплатна адправіць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 14 лютага 2017 года. Мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю перадаць родным, блізкім і сябрам добрае прывітанне, напісаць у іх адрас цёплыя словы. Бо такія пасланні каштоўны менавіта тым, што ў радкі, падпісаныя рукой, адпраўнік укладвае часцінку сваёй душы.

Удзельнікі мерапрыемства падзякавалі РУП «Белпошта» за праведзенае мерапрыемства, успомнілі, як прыемна атрымліваць вестачкі, падпісаныя рукой, дарыць блізкім радасць ад атрыманага канверта.

У рамках мерапрыемства «Дзень ручнога пісьма» спецыялісты прадпрыемства акцэнтавалі ўвагу людзей на правільным афармленні пісьмовай карэспандэнцыі. У сувязі з укараненнем у вытворчасць новых аўтаматызаваных тэхналогій сартавання пошты пытанне правільнага адрасавання сёння асабліва актуальнае. Выкарыстанне пісьмасартаўнічай машыны дазваляе спрасціць, паскорыць апрацоўку і праходжанне пісем.

 
 
 

 

 


 

 
 
 



 

Пішыце пісьма родным і блізкім, сябрам і знаёмым, толькі правільна указвайце адрас, і адказ не прымусіць Вас доўга чакаць!