Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» прапануе павіншаваць беларускага Дзеда Мароза з Днём нараджэння!

Сябры, у вас ёсць унікальная магчымасць павіншаваць беларускага Дзеда Мароза з Днём нараджэння! 16 снежня — дзень з’яўлення на свет галоўнага казачнага персанажа. Менавіта ў гэты дзень у Белавежскай пушчы адкрылася рэзідэнцыя, у якой пасяліўся любімец дзятвы. Месца выбралі не выпадковае — як вядома, Белавежжа з’яўляецца першабытным лесам, а менавіта ў такіх месцах і знаходзяцца казачныя і фальклорныя персанажы. А можа, вы захочаце напісаць Дзеду Марозу ліст і павіншаваць яго з надыходзячым Новым Годам, падзяліцца сваімі марамі і жаданнямі або проста працягнуць традыцыю з дзяцінства! Бо Дзед Мароз вельмі любіць атрымліваць лісты і будзе рады вашым пасланням!

РУП «Белпошта» па добрай традыцыі з клопатам і цяплом дапаможа даставіць навагоднія лісты Дзеду Марозу.

 

Адправіць ліст можна не толькі Дзеду Марозу, але і Снягурцы. Каб казачныя персанажы атрымалі ліст, неабходна правільна пазначыць на канверце з маркай адрас атрымальніка:

 
 
 

Бацькі, бабулі і дзядулі могуць заказаць зваротныя лісты і падарункі ад казачнага чараўніка — РУП «Белпошта» працягвае прымаць заказы на «Віншаванне Дзеда Мароза».

Гэта арыгінальна аформлены Ліст ад Дзеда Мароза з цёплымі і добрымі пажаданнямі або Падарунак ад Дзеда Мароза з лістом і адной з цудоўных вясёлых мяккіх цацак (вялікая мяккая цацка — сімвал будучага 2017 года або Петушок з сакрэтнай кішэняй).

З 21 па 30 лістапада 2016 г. на навагоднюю паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза» дзейнічае скідка 10%!

Заказы на паслугу па тэрыторыі Беларусі прымаюцца да 22 снежня, у краіны СНД і далёкага замежжа — да 1 снежня.

Спяшайцеся! Прапанова абмежавана!

Сустракайце Новы год разам з РУП «Белпошта»!