Паслугі
Тарыфы

Дзень падпісчыка ў адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска.

  26 снежня ў рамках падпісной кампаніі на першае паўгоддзе 2017 года РУП «Белпошта» сумесна з рэдакцыяй газеты «Савецкая Беларусь» арганізавалі падпіску на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі ў адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска.


 

  Усе жадаючыя супрацоўнікі адміністрацыі змаглі аформіць падпіску на любімыя газеты і часопісы не толькі для сябе, але і ў падарунак родным, блізкім і сябрам.

 

 

  Падпіску аформіў і кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Трушчанка Юрый Уладзіміравіч.

 

 

  У рамках «Дня падпісчыка» спецыялісты прадпрыемства аформілі заказы на  «Віншаванне Дзеда Мароза», ппрадставілі каталогі тавараў і распавялі аб навагодніх скідках на тавары беларускіх вытворцаў у паштовай інтэрнэт-краме shop.belpost.by.

 


 

  Усім падпісчыкам РУП «Белпошта» былі ўручаны памятныя сувеніры.

   РУП «Белпошта» — самы буйны і надзейны распаўсюджвальнік перыядычных выданняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства прапануе вялікі выбар выданняў для дзяцей і дарослых. Чытачы па ўсёй краіне могуць падпісацца па каталогах «Друкаваныя СМІ ў Рэспубліцы Беларусь на 1 паўгоддзе 2017 года», а таксама «Друкаваныя СМІ Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана на 1 паўгоддзе 2017 года», у якіх прадстаўлена больш за 3500 газет і часопісаў.

Выпісвайце і чытайце лепшае!