Паслугі
Тарыфы

Сумесны праект РУП «Белпошта» і ААТ «Белкніга». Віншуйце родных і блізкіх паштоўкамі з кнігарні «Дом кнігі «Светач»!

Сумесны праект РУП «Белпошта» і ААТ «Белкніга». Віншуйце родных і блізкіх паштоўкамі з кнігарні «Дом кнігі «Светач»!

РУП «Белпошта» і ААТ «Белкніга» запусцілі сумесны партнёрскі праект. Цяпер у кожнага наведвальніка кнігарні «Дом кнігі «Светач», размешчанага па адрасе: пр-т Пераможцаў, д.11, г. Мінск, ёсць унікальная магчымасць набыць маркі, паштоўкі, паштовыя карткі, канверты і не выходзячы з крамы павіншаваць сваіх родных, блізкіх са святамі.

Адправіць пісьма і паштоўкі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межы можна праз паштовую скрыню, якая ўсталявана на першым паверсе кнігарні «Дом кнігі «Светач». Так прыемна атрымліваць пісьма, падпісаныя рукой блізкага чалавека, напоўненыя пяшчотай і цеплынёй, і праз час перачытваць іх зноў і зноў!

Кліенты кнігарні ўжо скарысталіся магчымасцю адправіць паштовыя карткі і пісьма родным і знаёмым. РУП «Белпошта» з клопатам даставіць паштовыя вестачкі адрасатам!

РУП «Белпошта» прапануе ўсім арганізацыям і прадпрыемствам развіваць сумесныя партнёрскія праекты па рэалізацыі паштовай прадукцыі: 8017 293 55 19.