РУП «Белпошта» віншуе з Міжнародным днём кліента і запрашае за «Паштовымі навінкамі»!
19 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень кліента — свята, калі кампаніі выказваюць падзяку, павагу і ўдзячнасць кліентам — спажыўцам сваіх тавараў і паслуг.
Напярэдадні свята 17 сакавіка 2017 года РУП «Белпошта» правядзе ў выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Паштовыя навінкі».
Кожнаму кліенту, даслаўшаму падчас мерапрыемства пісьмо з дапамогай тэрміналаў самаабслугоўвання SmartPOST або адпраўлення «Камфорт», будуць уручаны паштовыя сувеніры.
У рамках промамерапрыемства спецыялісты раскажуць кліентам пра магчымасці лінейкі паслуг «Паштовы кур’ер» (комплекснае абанементнае абслугоўванне, дастаўка на працягу 3-4 гадзін у межах аднаго горада і інш.) і анлайн-сэрвісе «Віншаванні са святамі», а таксама прапануюць азнаёміцца з акцыйным каталогам «Сустракаем вясну з выгаднымі пакупкамі!» і навінкамі паштовай інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў shop.belpost.by, дзе кожны зможа знайсці нешта для сябе ці сваіх блізкіх.
У горадзе Мінску запрашаем вас у аддзяленні паштовай сувязі з 15.00 да 16.00:
· Паштамт, пр-т Незалежнасці, д. 10;
· АПС-6, вул. Маякоўскага, д. 8.
Адпраўляйце пісьма самастойна і атрымлівайце падарункі ад РУП «Белпошта»!