Паслугі
Тарыфы

Дэлегацыя Пошты В’етнама Vietnam Post (VNPost) наведала РУП «Белпошта»

15 верасня 2017 года РУП «Белпошта» з афіцыйным візітам наведала дэлегацыя Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам, якую ўзначаліў генеральны дырэктар Пошты В’етнама Vietnam Post (VNPost) г-н Фам Ань Туан. Таксама з В’етнамскага боку прысутнічалі: г-н Да Ван Тхуі — намеснік кіраўніка канцылярыі Vietnam Post (VNPost); г-н Да Ань Туан — генеральны дырэктар паштовай Маркетынг-медыя кампаніі Vietnam Post (VNPost); г-н Као Ба Хуі — намеснік генеральнага дырэктара Паштовай страхавой кампаніі; г-н Нгуен Тунг Лам — саветнік Пасольства Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь.

Дэлегацыю В’етнама ад РУП «Белпошта» прымалі генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Матусевіч Уладзімір Уладзіміравіч, першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Скрыпчык Алена Анатольеўна, начальнік упраўлення тэхналагічнага забеспячэння, эксплуатацыі і паштовай бяспекі РУП «Белпошта» Драздовіч Алена Васільеўна.



Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж РУП «Белпошта» і Поштай В’етнама Vietnam Post (VNPost). У ходзе перагавораў прынята рашэнне стварыць Рабочую групу па развіцці супрацоўніцтва ў галіне паслуг паштовай сувязі, у тым ліку фінансавыя паслугі і грашовыя пераводы, паслугі лагістыкі і электроннай камерцыі.

У рамках супрацоўніцтва паміж Сацыялістычнай Рэспублікай В’етнам і краінамі-членамі ЕАЭС прапанавана падпісаць Мемарандум аб узаемадзеянні з мэтай далейшага развіцця супрацоўніцтва ў галіне паслуг паштовай сувязі. Пляцоўкай для падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве прапанавана выбраць Рэспубліку Беларусь.







Першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Скрыпчык Алена Анатольеўна прадставіла дэлегацыі Пошты В’етнама Vietnam Post (VNPost) круглую залу паштамта, IT-рашэнні, якія выкарыстоўваюцца на працоўных месцах аператараў, тэрміналы самаабслугоўвання — ПСТ і SmartPost, а таксама паштовы кірмаш-продаж філатэлістычнай і сувенірнай прадукцыі.







Удзельнікі дэлегацыі Пошты В’етнама Vietnam Post (VNPost) адправілі маляўнічыя паштовыя картачкі з адметнасцямі краіны са словамі прывітання з беларускай сталіцы з сувенірным штэмпелем «Welcome to Belarus». Беларускія паштовыя картачкі стануць добрай памяццю аб дзелавым візіце ў Рэспубліку Беларусь.