Паслугі
Тарыфы

Дастаўка з камфортам: падарункі - родным, дакументы - партнёрам!

28 верасня 2017 года супрацоўнікі РУП «Белпошта» правялі ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі промамерапрыемства «Даставім з камфортам: падарункі — родным, дакументы — партнёрам!».

Кліенты, якія адправілі падчас правядзення мерапрыемства віншаванні Паскоранай поштай EMS Belpost або лістом/пасылкай «Камфорт», атрымалі ў падарунак фірмовыя сувеніры і паштовыя картачкі, якія з добрымі пажаданнямі можна адправіць па ўсім свеце.




У рамках промамерапрыемства спецыялісты расказалі пра скідкі на адпраўленні «Паскораная пошта EMS Belpost», якія падаюцца да канца 2017 года ў памеры да 20% па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі: у Маскву, Санкт-Пецярбург, Маскоўскую і Ленінградскую вобласці з дастаўкай на дом у самыя кароткія тэрміны.

Скідка дзейнічае пры афармленні адпраўлення EMS:







Таксама супрацоўнікі кампаніі расказалі кліентам аб паштовай інтэрнэт-краме беларускіх тавараў shop.belpost.by, азнаёмілі з дзеючым акцыйных каталогам, дзе прадстаўлена больш чым 100 тавараў па самых прывабных коштах, якія для зручнасці кліентаў сабраны ў розных рубрыках: лепшыя цэнавыя прапановы (тавары бытавой хіміі серыі эканом, касметыка, посуд, тэкстыль, сезонныя тавары і аксэсуары для дома), навінкі (вялікі асартымент адзення для дзяцей і якаснага і сучаснага адзення для дарослых, посуд, сучасныя калекцыі будаўнічай пліткі і мэблі), а таксама тавары «Выбар пакупнікоў» (камплекты пасцельнай бялізны, шторы, пледы і пакрывала, прадметы дэкору інтэр’еру, шматфункцыянальны посуд і інш.) і шмат іншых цікавых тавараў беларускіх вытворцаў, якія могуць стаць прыемным падарункам родным і знаёмым да любых святаў.

Увазе кліентаў таксама быў прадстаўлены новы друкаваны каталог «Тавары поштай», дзе ў кожным нумары публікуюцца лепшыя прапановы беларускіх Інтэрнэт-крам.





Удзячныя кліенты ў чарговы раз пераканаліся, што віншаваць родных і блізкіх, сяброў і знаёмых з любымі святамі, адпраўляць дакументы партнёрам з камфортам і ў самыя кароткія тэрміны заўсёды лепш разам з РУП «Белпошта»!

Уступайце ў групы РУП «Белпошта» і пазнавайце навіны першымі:

Instagram Twitter Facebook Укантакце Аднакласнікі