РУП «Белпошта» прапаноўвае прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі па дабрачыннай падпісцы «Падары дзіцяці радасць». Кожны кліент можа аформіць падпіску на дзіцячыя газеты і часопісы на адрас рабят, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах.
Сімвалічнае дрэва дабра, якое ўпрыгожваюць «яблыкі» з імёнамі і ўзростам дзяцей з сацыяльных устаноў рэспублікі, з’явілася ў круглай зале сталічнага паштамта. Для таго каб аформіць дабрачынную падпіску, дастаткова выбраць «яблык» і ў адпаведнасці з узростам дзіцяці падабраць яму перыядычнае выданне.
Аформіць падпіску на дзіцячыя газеты і часопісы на адрас дзяцей з дзіцячых дамоў можна ў аператара, а таксама на плацежна-даведачным тэрмінале.
Прыемна, што на заклік дапамагчы дзецям адгукаюцца ўсё больш людзей, якія дзеляцца часцінкай дабра і клопату з тымі дзецьмі, хто больш за ўсіх мае патрэбу ў нашай дапамозе і клопату.
Нагадаем, акцыя па дабрачыннай падпісцы «Падары дзіцяці радасць» РУП «Белпошта» праводзілася з 3 па 6 мая 2017 года ў рамках міжнароднай выставы «СMI ў Беларусi". У дні працы інфармацыйнага форуму ў акцыі прыняло ўдзел некалькі сотняў чалавек.
Для звесткі, РУП «Белпошта» праводзіць дабрачынныя акцыі з 2014 года. За гэты час акцыі па падпісцы атрымалі вялікую падтрымку сярод усіх неабыякавых людзей — тысячы кліентаў пошты па ўсёй краіне далучыліся да марафону дабра.
Пазнавайце навіны РУП «Белпошта» першымі: Twitter Facebook Укантакте Аднакласнікі