Па добрай традыцыі РУП «Белпошта» праводзіць промамерапрыемства «Дзень посткросера». Кампанія запрашае 8 верасня 2017 года аматараў папулярнага міжнароднага праекта посткросінг ва ўсе аддзяленні паштовай сувязі рэспублікі. На працягу ўсяго дня пры аднаразовай адпраўцы 10 і больш міжнародных паштовых картак кожны кліент зможа аплаціць іх перасылку са скідкай 10%.
Postcrossing (посткросінг) — папулярны міжнародны online-праект па абмене паштовымі карткамі і маркамі, хобі, якое аб’ядноўвае людзей з розных куткоў планеты! Тысячы паштовак штодня разлятаюцца па ўсім свеце.
Адна з каштоўнасцяў посткросінга — гэта магчымасць расказаць пра сваю краіну, сабраць унікальную калекцыю картак, дзе захаваліся адметнасці з усяго свету, знайсці новых сяброў і атрымаць цёплыя пажаданні, якія прыходзяць за тысячы кіламетраў.
Калі да вас яшчэ не прылятала вестачка з іншай краіны, РУП «Белпошта» запрашае вас зарэгістравацца на сайце www.postcrossing.com і прыняць удзел у промамерапрыемстве «Дзень посткросера». І чароўны канверт не прымусіць сябе доўга чакаць!
Чакаем вас ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі!
Падарожнічайце па свеце разам з РУП «Белпошта»!